Условие:
1. знайсці складаназлучаныя сказы з пунктуацыйнымі памылкамі. Выправіць іх.
1) Палонка лёдам моцна скута ды працы тут адна мінута .
2) На Случчыне высокай хваляй ходзіць жыта і побач высяцца капры.
3) Падрасталі Сымоны, Рыгоры ды янкі і раслі шнуры доўгія, як вярста.
4) Сонца, і вецер.
5) Горача прыпякала сонца, але ў лесе адчувалася прыемная прахалода.
6) Толькі зрэдку ў возеры плюхнецца рыба, і ціха зашуміць чарот.
7) Дзе ж вы былі, і што вы рабілі?
8) Яшчэ адно намаганне і перамога будзе за намі.
9) Хмуры малады і плача маладая.
10) Зноў бліснула маланка і прагрымеў гром.
11) Ці то сонца свеціць, ці то месяц ясны вам смяецца з неба весела і шчасна.
12) Для нас цвітуць сады і агароды, і жытнія звісаюць каласы.
13) Цімошка распрог каня, і сам завёў яго ў канюшню.
14) Ляніва шэпчуцца чароты, ды ледзь калышацца лазняк.
15) Лугавыя кветкі спяць, згарнуўшы свае пялёсткі, а трава, абмытая расой, свеціцца роўным матава-зялёным бляскам .
2. Паставіць адпаведныя знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі.
1) Я радуюся чорнай баразне што трактар пралажыў на чыстым полі і жаўруку што гімн пяе вясне што горычы не ведае ніколі.
2) Я і сёння распаліў касцёр начлежны і гляджу як скача полымя жывое басаногаю цыганкаю гарэзнай, бубен месяца падняўшы над сабою.
3) А там дзе першы крок рабілі, дзе нашы мацеркі жывуць растуць бярозы і рабіны і лісце падае ў траву.
4) Няхай жа ножкі вашых дзяцей узнімаюць пылок гэтай блаславёнай пладавітай зямлі якая будзе багацець з кожным годам, з кожным ураджаем.
5) А што да людзей то калі мы сядзем за стол яны таксама будуць за сталамі.
6) Я хачу прайсці па зямлі каб мне людзі сэрца адкрылі, слёзы шчасця і мазалі пабратэрску са мной падзялілі каб мне роўную частку далі сваёй ношы нялёгкай пранесці і свае галасы ўплялі ў мае няхітрыя песні.
7) Увечары калі над Тур'ёю спакваля апускаецца белы, як дым над вогнішчам бульбяніку, туман на вуліцу зноў уваходзіць неспакойнае чалавечае жыццё.
8) I я сказаў, зайздросны што каб мне жыццё дало вось гэткі самы лёс дык тыя песні што я склаў вясне жылі 6 вякамі і не чулі слёз.
9) Максім цяпер ведаў што такое бой што такое смерць і што такое страх і што такое здрада.
10) А яны (вочы) глядзелі пільна і ўсеўладна і прыхільна ды так міла ды так гожа як дзяўчынка глядзець можа.

