Условие:
Прачытайце тэкст, знайдзіце словы, у якіх напісанне не супадае з вымаўленнем. Растлумачце асаблівасці вымаўлення гукаў у гэтых словах.
Агінскія – стары апалячаны беларускі род, традыцыйныя гетманы літоўскія. Бацька паэта быў троцкі ваявода, а пасля літоўскі мечнік. І, аднак, наш творца, пан, арыстакрат, магнат, нобіль, адмовіўся ад свайго княскага герба, называў сябе ”грамадзянінам” і хацеў вызваліць дванаццаць тысяч сваіх сялян, каб узняць іх на паўстанне. І за гэтае чалавекалюбства, дэмакратызм, гуманнасць – ён яшчэ бліжэйшы нам. Продкі ягоныя выдавалі беларускія кнігі, для польскай ягонай душы блізкія былі нашы беларускія напевы. І гэта беларускія ліпы Залесся, іхні вечны напеў навеялі кампазітару мелодыю паланеза ля-мінор і ўвогуле большай часткі ягоных паланезаў. (У. Караткевіч)

