Условие:
Спішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі. Вызначце, у чым яны дапасуюцца да паясненага слова, што абазначаюць.
1. Дзе арэшнік развесіў гронкі вочак-арэхаў, заблудзілася ў лесе зялёнае рэха. (Кір.) 2. Атава восень дакасіла, свае палотны-туманы на луг паслала і на воды, і на ракітніках яны. (Бял.) 3. Героя працы — бацьку-машыніста, насіла моладзь на руках. (Ал.) 4. А колькі да бяроз галоў схіляе клёнаў-малайцоў! (Бр.) 5. У чэрвені 1944 года магутная артпадрыхтоўка, якая паклала пачатак аперацыі «Баграціён», з'явілася грознай уверцюрай разгрому фашысцкай групіроўкі «Цэнтр». (В. Б.) 6. Народ-мастак даўно прыкмеціў, што з бору сонейка ўзышло. (Бр.) 7. Дзеці пайшлі адпачываць, а Пятро Паўлавіч і дзядзька Патап доўга яшчэ сядзелі і гутарылі. (Хадк.) 8. Ён [Купала] на ўзбраенне песню-меч даў мужным партызанам. (Ал.) 9. Пажылы, апрануты ў вайсковы шарсцяны касцюм, па прозвішчу Міхалап, дабіраўся ў Мінск, куды яго прызначылі дырэктарам завода. (1. M.) 10. Як франтавік, ён дайшоў да Эльбы, адчуў усю веліч перамогі свайго народа ў Вялікай Айчыннай вайне. (П. К.) 11. На сінім небе-акіяне павіслі хмаркі-астраўкі. (Астр.) 12. Чырвоным ліхтаром вісіць на краі неба планета Марс. (1. Н.) 13. На берагах возера Свіцязь штогод праводзіцца свята песні. (В. В.) 14. Пастух Мільян крычаў так гучна і прарэзліва, быццам знарок хацеў абудзіць дзеда Васіля. (Я. С.)

