Условие:
Прачытайце сказы, выпішыце беларускія словы, гукавая абалонка якіх адрозніваецца ад адпаведнай у рускай мове.
Растлумачце іх значэнні.
Палессе дарэмна лічаць адной суцэльнай забалочанай нізінай. Ёсць, вядома, і гэта. Некаторыя балоты цягнуцца на дзесяткі кіламетраў, і толькі сям-там вытыркаюцца з іх "выспы", гэта значыць астравы, парослыя першабытным лесам. Калісьці на такія астравы можна было прайсці толькі ў люты мароз або ў вялікую засуху. Калі наступала раптоўная адліга або ішлі залевы, то чалавек, які зайшоў на выспу, мог застацца там і на год, і на два. На пачатку 19 ст. была засуха. Некалькі паляўнічых зайшлі на адну такую выспу і ўбачылі на ёй зрубы, сляды зямлянак, а на галіне дуба вялікі звон, што аж урос верхавінаю ў дрэва. Выявілася, што жыхары бліжэйшай вёскі хаваліся тут ад шведаў. Пасля зарадзілі дажджы. Людзям удалося выбрацца, а маёмасць засталася. Звон правісеў на дубе больш за сто год (У. Караткевіч).

