Условие:
Якія сказы называюцца складаназлучанымі?
1) Нечаканы жытнёвы подых з палетка і ты адчуваеш сябе дома, у родных мясцінах. 2) Раніцай сыпаў калючы сняжок і дзьмуў халодны вецер. 3) На якой сцяжыне выпадзе сустрэцца і якая зорка нам асветліць шлях? 4) За сталом сядзелі строгія экзаменатары а на стале былі акуратна раскладзены білеты. 5) Зашумела над кручай сасна і вярба зацвіла пры дарозе. 6) Шумяць у садзе слівы і месяц стаў над стрэхамі сяла. 7) У нашым садзе яблыні так міла пахнуць і працавіты рой гудзе пчаліны. 8) Глыток вады з палескай студні і кволы стане дужым, маладым. 9) Нямала сватоў прыязджала здалёк але іх адмова чакала. 10) Як шуміць за акном дождж і як не хочацца выходзіць на холад і макрату! 11) Яшчэ некалькі дзён і чарнавы варыянт кнігі гатовы. 12) Над вымытымі дажджом палямі засінела чыстае неба і зазіхацела жнівеньскае сонца. 13) Як не хацелася пакідаць бацькоўскую хату і як многа слёз было праліта! 14) Сум і спакой над зямлёй уладараць а з неба зорным дажджом пераспелым ляцяць Леаніды. 15) Яшчэ ад рання блінцы пякліся на сняданне і ўжо пры печы стаяла маці з чапялою. 16) Тоўстыя сасонкі стаялі роўна а тонкія – ківаліся з боку ў бок пад моцным ветрам, акурат як у хоры. 17) Гараць Купальскія агні і зырка асвятляюць яны далеч. 18) Момант і грымнуў ваенны марш. 19) Даўно адцвілі верасы і духмяныя травы павялі. 20) Як жа шуміць за акном дождж і як жа добра думаецца пад гэты яго шум!

